2010-08-11 15:25:24

Ватыкан. Агульная аўдыенцыя Святога Айца адбылася ў гэтую сераду ў двары апостальскага летняга палаца ў Кастэль Гандольфа. "Маладыя, сужонцы, будзьце ў вашай сям'і апосталамі Евангелля любові!"


Папа заклікаў маладых - а іх была большасць на сённяшняй аўдыенцыі - жыць на ўзор святой Кьяры Асізскай, сяброўкі святога Францішка, якая здолела ад юнацтва усё жыццё адважна і шчодра аддаваць сабе веры ў Хрыста Езуса і міласэрднасці да бліжняга. Як заўсёды, Бенедыкт 16 павітаў групы пілігрымаў у розных мовах, навучаючы прыгожа сустрэць свята Унебаўзяцця Найсвятой Панны Марыі, якое Касцёл адзначае ў наступную нядзелю. Перадаем для вас зварот да груп са Славеніі. RealAudioMP3
Прывітаючы палякаў, Папа выказаў сваё спачуванне ўсім іхным суайчыннікам у сувязі з няшчасцем навадненняў, якія не спыняюцца. Навучанне Святы Айцец прысвяціў таямніцы хрысціянскага мучаніцтва - акту найбольшае, татальнае любові да Бога. "Сёння маем літургічны ўспамін святой Кьяры з Асізі, фундатаркі ордэна Кларысак,"- прыгадаў Папа. Разам з паслядоўніцай вялікага Францішка, Папа прыпомніў прыклады святых гэтага тыдня, у прыватнасці - мучанікаў 20 стагоддзя Эдыт Штайн - святую Тэрэзу і ксяндза Максімільяна Кольбэ, замучаных у Асвенцыме. "На чым трывае мучаніцтва за веру?, -спытаўся Папа і сам адказаў:- Усё проста - на смерці Езуса, на Ягонай высокай любові крыжовага ахвяравання, дзеля таго, каб мы маглі мець жыццё. Прычым, важна падкрэсліць, што Божая ласка не прыціскае і не аднімае ў нікога вольнае волі. Сіла Божая выяўляе Сабе ў найбольшай ступені праз слабасць і галечу,- падкрэсліў Папа, - каб падтрымаць таго, хто поўнасцю давяраецца Яму. Адным словам, мучаніцтва - гэта акт любові ў адказ на Божую Любоў." Па словах Папы, ніхто з нас не пакліканы да мучаніцтва, але ніхто не выключаны з паклікання да святасці, да жыцця паводле высокіх ідэалаў, жыцця па-хрысціянску. «Aсабліва ў наш час, калі імкнуцца дамінаваць эгаізм і індывідуалізм, мы мусім прыняць як першую і асноўную задачу тое, каб з кожным днём узрастаць ва ўсё большай любові да Бога і сваіх братоў, каб любоўна змяняць увесь свет і наша асабістае жыццё», — адзначыў Святы Айцец.
Напрыканцы сустрэчы Папа надзяліў усім вернікам сваё апостальскае блаславенства. RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.