2010-08-10 11:58:24

У італьянскай правінцыі Тэрамо ў рэгіёне Абруца, у санктуарыі святога Гаўрыіла ад пакут Багародзіцы, адкрылася выстава сучаснага царкоўнага мастацтва на тэму «Евангельскія асалоды».


Выстава праводзіцца кожныя два гады,а ў склад журы ўваходзяць вядомыя італьянскія крытыкі. Сёлета прадстаўлена больш за 100 работ сучасных аўтараў розных краін свету. З мастакамі і крытыкамі супрацоўнічалі багасловы, дапамагаючы ім зразумець і выказаць сэнс евангельскіх асалодаў. Гэта з'яўляецца яшчэ адной праявай абноўленага дыялогу паміж верай і мастацтвам.
Санктуарый святога Гаўрыілы ад пакут Багародзіцы з'яўляецца адным з самых вядомых у Італіі. Ён належыць да 15-ці адпустовых месцаў у свеце, якія збіраюць найбольш паломнікаў. Санктуарый ляжыць у рэгіёне высакагорнага апенінскага масіву Гран Сассо і разлічаны на прыём больш як 10.000 пілігрымаў на раз. Па-над 2 мільёны паломнікаў прыбываюць штогод да храма, дзе пахаваны мошчы святога Гаўрыілы ад пакутБагародзіцы, члена манаскага Ордэна Пасіаністаў. Гаўрыла памер каля1892 года ва ўзросце 24-ох гадоў. Шматлікія цуды, якія адбыліся пры пасярэдніцтве малітваў да святога Гаўрыілы, прывялі да адкрыцця Кананізацыйнага працэсу. Y 1908 г. ён быў абвешчаны блаславёным, 1920 года - святым, а 1926 г. - нябесным заступнікам італьянскай моладзі.
Штогод, у канцы жніўня, вакол храма вырастае палатачны гарадок маладых каталікоў. На працягу пяці дзён тысячы юнакоў і дзяўчат з Італіі і ўсёй Еўропы моляцца, удзельнічаюць у набажэнствах, духоўных настаўленнях, разважаюць над будучыняй, абменьваюцца сведчаннямі духоўнага жыцця. У гэтым годзе намётавы гарадок будзе разгорнуты ўжо ў трыццатыя раз і пачнецца 24 жніўня.







All the contents on this site are copyrighted ©.