2010-08-10 12:04:41

Садружнасць праваслаўнай моладзі» ў Беларусі


Catholic.by У жніўнi 2010 г. у Беларусі пабывалі ўдзельнікі ІІІ Міжнароднага з’езду «Садружнасць праваслаўнай моладзі». Садружнасць утворана ў 2008 г. пры Курскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы і мае на мэце наладжванне ўстойлівых сувязяў, шматбаковага супрацоўніцтва і духоўнай блізкасці паміж праваслаўнай моладдзю ўсяго свету.У беларускую сталіцу прыбылі больш за 80 чалавек з Расіі, Украіны, ЗША, Аўстраліі, Германіі, Венесуэлы, Польшчы, Чарнагорыі і розных месцаў нашай краіны. 5 жніўня ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы з гасцямі сустрэўся Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Мітрапаліт пажадаў удзельнікам з’езду поспехаў у справе яднання на царкоўнай ніве і благаславіў прысутных.2 жніўня ўдзельнікі з’езду пабывалі ў Полацку, дзе наведалі Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр, а 3 жніўня — у Браславе, дзе маліліся ў Свята-Панцелеймонавым жаночым манастыры і правялі канцэрт у Браслаўскім доме-інтэрнаце для састарэлых. Акрамя нашай краіны, моладзь пабывала таксама ў Расіі, Францыі і Швейцарыі.









All the contents on this site are copyrighted ©.