Японія: тут атрымаў вялікі рэзананс заклік Старшыні Біскупскай Канферэнцыі краіны
- прызнаць памылкі мінулага з нагоды першага стагоддзя японскай акупацыі Карэі напярэдадні
традыцыйных памятных урачыстасцяў атамных бамбаванняў Хірасімы і Нагасакі, 9 і 10
жніўня.
Монс. Ікенага Леў, прэзідэнт Канферэнцыі біскупаў Японіі, звярнуўся да ўсіх суайчыннікаў
з просьбай сумленнага аналізу памылак, дапушчаных у каланіяльным мінулым Японіі. Шанаванне
ў гэтым годзе памяць ахвяраў ядзернай тэрору супала з першым стагоддзем японскай акупацыі
Карэі ў 1910 годзе. "Вельмі важна з гістарычнай адлегласці убачыць гісторыю японскага
каланіялізму, у тым ліку, прызнаць адказнасць каталіцкай Царквы ў краіне, і павініцца
за тое, што нясе зло і шкоду іншым", піша біскуп горада Осака ў адкрытым пастырскім
пасланні. "Шчырае прызнанне сваіх грахоў перад Богам не значыць, самовынішчэння, але
падыходзіць сапраўднай чалавечнасці паслядоўнікаў Хрыста". Монсеньор Ікенага расказаў
аб шматлікіх ініцыятывах у апошнія гады ў галіне раззбраення: "У гэтым годзе, галасы,
якія заклікаюць да міру, пераўтварыліся ў моцны жалобны крык ", сказаў Монс. Ікенага,
спасылаючыся да апошняйпілігрымкі міру да паўразбуранай статуі Панны Марыі Абстралянай,
якая была разбітая падчас бамбандавання сабора Уракамі 9 жніўня 1945."Мы ўсе нясем
адказнасць за будучыню, і наш абавязак, не забывацца слухаць плач ахвяр.”, - падкрэсліў
каталіцкі герарх Японіі.