2010-08-07 16:10:34

Хрысціянскі летнік для інвалідаў у Полацку


З 29 ліпеня па 1 жніўня 2010 г. полацкая грэка-каталіцкая парафія Святамучаніка Язафата сустракала незвычайных гасцей — удзельнікаў хрысціянскага летняга лагера для няпоўнаспраўных асобаў і валанцёраў. Такі летнік адбыўся ўпершыню. Яго арганізавалі дабрачынны цэнтр «Бэтэль» пры віцебскай грэка-каталіцкай парафіі і Хрысціянскі валанцёрскі рух св. Мікалая. Удзельнікі, а іх было каля 25, прыбылі з розных куткоў Беларусі: з Віцебска, Мbёраў, Магілёва, Мінска, Ліды, быў валанцёр з Польшчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.