У Англіі ўсё больш людзей імкнуцца вянчацца ў храмах
Усё больш англійскіх пар жадаюць вянчацца ў храмах пасля больш чым 10 гадоў паніжэння
цікавасці да гэтага. Пасля таго, як у 2009 г. Царква Англіі распачала кампанію пад
назвай «Праект вянчанняў», колькасць царкоўных шлюбаў павялічылася ва ўсіх епархіях
краіны, дзе стартаваў праект. У 1995 г. парламент Вялікабрытаніі дазволіў парам
вянчацца не толькі ў храмах, але і ў замках, гатэлях і маёнтках. У выніку за 10 гадоў
колькасць такіх шлюбаў узрасла да 50 тысяч у год.