2010-08-05 16:32:03

Ватыкан.У пачатку наступнага года Дзяржаўны Сакратар Апостальскага пасаду Кардынал Тарчызіо Бертоне плануе наведаць Расійскую Федэрацыю


Візіт пройдзе, каб умацаваць сувязі з каталіцкай супольнасцю Расіі і працягваць дыялог з грамадзянскімі уладамі РФ і Маскоўскім Патрыярхатам РПЦ. Кардынал Бертоне падкрэсліў, што такі дыялог неабходны для таго, каб Еўропа, як казаў святой памяці Папа Ян Павел II, магла дыхаць поўна абодвума лёгкімі. Бліжэйшы супрацоўнік Папы Бэнэдыкта ХVI паведаміў пра гэта, сустракаючыся з журналістамі ў мясцовасці Ле Комб у італьянскіх Альпах, дзе ён знаходзіўся на кароткім адпачынку.
Кардынал Тарчызіо Бертоне таксама адзначыў важнасць наступнага апостальскага візіту Свяцейшага Айца ў Вялікабрытанію, у прыватнасці, з экуменічнага пункту гледжання.








All the contents on this site are copyrighted ©.