Біскупскія Канферэнцыі Лацінскай Амерыкі заклікалі ўрады Калумбіі і Венесуэлы намагацца
выйсці з крызісу .
Завяршыла працы дзевятае Пасяджэнне кіраўнікоў каталіцкіх СМІ, арганізаванае Саветам
Біскупскіх канферэнцый Лацінскай Амерыкі. Нарада была праведзена ў балівійскім горадзе
Кочабамба з удзелам дэлегатаў і экспертаў ад Канферэнцый біскупаў Эквадора, Калумбіі,
Венесуэлы і Балівіі. "Прызнаючы наш ўклад у зносінах, мы далучаемся да заклікаў кіраўнікоў
Касцёла, паклікаўшых ўрады Венесуэлы і Калумбіі захаваць мір і добрыя адносіны, характэрныя
повязі братэрства паміж двума народамі. Канчатковы дакумент падкрэслівае неабходнасць
"усіх вернікаў служыць місіі і ў падтрымку асабістай сустрэчы з Хрыстом, якая натхняе
кожнага хрысціяніна.У выніковым дакуманце "Камунікацыйныя стратэгіі для садзейнічання
больш шырокаму распаўсюджванню і разуменню Добрыя навіны", удзельнікі пішуць "пункт
абапёры павінен быць у тым, што і Царква, і хрысціянства распаўсюджвае евангелізацыю,
каб такім чынам зразумела тлумачыць неабходнасць любові і міласэрднасці." На нарадзе
абмеркаваны прыктычныя пытанні аб вылучэнні стыпендый і аб аператыўным абмене інфармацыяй.
Сярод асноўных аспектаў абмеркаванняў на нарадзе разглядаліся новыя магчымасці лічбавай
эпохі, выкараненне праблем, якія перашкаджаюць своечасоваму прадстаўленню інфармацыі
на глабальных узроўнях. Было пацверджана, што "сувязь і інфармаванасць набываюць
вялікую каштоўнасць, паколькі перасякает дзяржаўныя межы і становяцца універсальным
планетарным сродкам прадухілення канфліктаў." Цяпер усе намаганні кіраўнікоў лацінаамерыканскага
Касцёлу напружаны з мэтай падтрымання міру і добрасуседскіх адносін між Венесуэлай
і Калумбіяй, усе католікі закліканыя намагацца на ўсіх узроўнях да міру і усталявання
перагаворнага клімату між ўладамі Калумбіі і Венесуэлы.