2010-08-05 16:36:14

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы заканчваем чытаць cтаронкі з другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар разважае над эвангельскім апiсаньнем суда і асуджэньня Езуса, пераказаным эвангелістам Янам.
Пілат паказвае Езуса юдэям і адначасова хоча сьцьвердзіць, што той – невіноўны, гаворачы: «Вось чалавек» і «Вось Цар ваш». На невіноўнасьць Езуса зазначае другое выказваньне Пілата: “Вось цар Ваш”, - у якім чуецца хутчэй нота пагарды да абвінаваўцау, ці нават зьдзек. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што Пілат нават пасадзіў Езуса на сваё месца, каб надаць сваім словам больш крыўднае гучаньне . Гэтае меркаваньне , як нам уяўляецца, пацьверджвае бурная рэакцыя натоўпу: “Няма ў нас цара, апроч Кесара”.
Незалежна ад падзей, выяўленых у гэтым апавяданьні, трэба заўважыць, што мы маем тут справу з надзвычайна рэалістычным апавяданьнем, якое сьведчыць аб разглядзе падчас суду над Езусам пытаньня аб яго царскай годнасьці. Незалежна ад таго, ці Пілат меркаваў на самой справе, што Езус узурпаваў царскі тытул ці па-просту зьдзекваўся над абвінаваўцамі, неабходна прызнаць, што многія прызналі ў Езусе, асабліва на апошнім этапе яго служэньня, месіянскага цара, і што некаторыя юдэі гэтак актыўна змагаліся з гэтай верай, што ў рэшце рэшт пастанавілі выдаць яго на суд рымскага заваёўніка.
Іншай дэтальлю, маючай адносіны з пытаньнем, якое мы разглядаем, зьяўляецца зьдзекваньне на Месіяй – Царом праз увянчаньне яго цярновым вянком і апрананьне яго ў чырвоныя шаты. Няважна, з якой калючай расьліны быў сплецены вянок – кожная з іх была жахлівай зброяй катаваньня. Не маюць значэньня таксама намаганьні ўстанавіць, якога роду пунцовыя шаты накінулі на плечы Езуса: ці то была кароткая жаўнерская пелерына, ці то больш доўгі плашч палкаводца. Не істотна ці жаўнеры зьяўляліся асабістай гвардыяй пракуратара, ці былі юдэйскай вартай, як лічаць некаторыя, на той падставе , што гаворыцца аб выданьні Езуса юдэям, а менавіта , юдэйскай варце , якая сачыла за парадкам.
Істотна, што высьмейвалі Езуса і зьдзекваліся над нім як над царом. Немагчыма сумнявацца ў гістарычнасьці апісаньня гэтай сцэны. Тым ня меньш трэба ўзгадаць аб спробах некаторых каментатараў тлумачыць гэты тэкст хутчэй як рэха іншых падзей, напрыклад, зьдзекваньня над царом Агрыпай у Александрыі, аб чым апавядае стражытны гісторык Філон Александрыйскі, ці як аналогію сатурналіям, апавяданьням пра персідскіх герояў. Яшчэ меньш праўдападобна параўнаньне гэтай сцэны з апісаным Плутархам зьдзекваньнем піратаў над рымскім грамадзянінам. У крайнім выпадку можна пагадзіцца, што апавяданьне Яна падобна да апісаньня прарокам Ісаіяй пакутванньняў дабрадзейнага чалавека - слугі Панскага.
Без сумніву, інтэрпрэтацыя Янам суда над Езусам адназначна імкнецца паказаць Езуса як Цара. Ён быў высьмеяны тымі, хто не прыняў яго вучэньня, адрынуты тымі, хто чакаў на Месію Цара, але не пазнаў яго, бо не мог пагадзіцца з адмовай ад чаканьня на зямное валадарства і зямнога валадара, які вярнуў бы вялікасьць дому Давідаваму. Самым працінаючым момантам у апісаньні суда над Езусам зьяўляюцца ўскліканьні натоўпу, які сабраўся вакол Езуса: “Няма ў нас Цара, апроч кесара”
З разгляданым намі пытаньнем шчыльна зьвязаны тэкст з дваццатай главы Эвангельля ад Яна. Гэты тэкст безумоўна зьяўляецца завершаньнем “першапачатковай, асноўнай версіі” чацьвертага Эвангельля. Дасьледчыкі спрачаюцца аб тым, ці зьяўляецца гэты тэкст завершаньнем нейкай старажытнай крыніцы аб зьздзейсненых Езусам знакаў-цудаў , ці толькі ўсходзіць да традыцыі, якая апавядае аб дзеяньнях Езуса. Нават калі, зараз, гэтае пытаньне для нас неактуальнае, трэба зьвярнуць увагу на тое, што ў дадзеным тэксьце акцэнт зьмешчаны на знакі-цуды, і зазначае на тое, што менавіта яны цікавілі аўтара.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.