2010-08-03 15:51:28

Рым. З усёй Еўропы сабраліся сюды тысячы міністрантаў, каб сустрэцца з Папам Рымскім


"Будзем піць з сапраўднае крыніцы" - гэтыя Евангельскія словы з'яўляюцца дэвізам Дзесятага міжнароднага сходу памочнікаў касцельнага адпраўлення культу. Ён праходзіць 3 і 4 жніўня ў Рыме. Сустрэча арганізавана Сусьветнай асацыяцыяй "Ministrantum Cim". У сустрэчы прымаюць удзел больш за 53000 маладых людзей з 17 розных краін. Сусветная асацыяцыя міністрантаў была створана на добраахвотнай аснове і сёлета святкуе свой 50-гадовы юбілей.
Cустрэча моладзі стала традыцыяй ў Каталіцкім Касцёле і праводзіцца раз у чатыры гады. Самая вялікая група ўдзельнікаў прыбыла з Германіі, якая мінулым разам прыняла каля 44 тысяч міністрантаў з розных краін Еўропы. Цяпер кульмінацыйным момантам стаецца вячэрняя малітва на плошчы Святога Пятра, якая пачалася сёння, 3 жніўня ў 17 гадзін і скончыцца ў 21 гадзіну. Сустрэча з Папам Бенедыктам XVI прызначана ў Ватыкане на сераду пасля агульнай Аўдыенцыі.
Падчас 2-дзённай нарады ў цэнтры Плошчы Святога Пятра ўсталявалі бронзавую статую святога Тарчызіо. Гэта - мастацкая праца швейцарскага скульптара Бернарда Ланга. Два гады статуя св Тарчызіо, апякуна міністрантаў, пілігрымуе па Еўропе, са Швейцарыі накіроўваючыся ў розныя еўрапейскія краіны. Вялікая бронзавая статуя з'яўляецца сімвалам "маленькага, але вялікага" Міністэрства - значыцца, паслугоўвання. Пасля выстаўляння на плошчы Святога Пятра, бронзавая фігура святога Тарчызіё прызначаная для усталявання на вуліцы Апія Aнтiка ля катакомбаў святога "Каліна", бо, як мяркуюць навукоўцы, тут жа быў пахаваны і святы апякун падлеткаў-міністрантаў.
Монс.Марко Фрызіна, адказны за літургічныя службы рымскага Вікарыяту, падкрэслівае, што мы не павінны забываць, што міністранты - "гэта сапраўдныя маладыя памочнікі ў літургіі, якія разумеюць у раннім узросце багацце і каштоўнасць свайго служэння." Па словах біскупа, неабходна "падтрымліваць міністрантаў і умацоўваць перакананне, што іх служэнне вядзецца ў супрацоўніцтве са святаром, але, перш за ўсё, што яны супрацоўнічаць з Самім Хрыстом і ўдзельнічаюць у Яго ахвяры любові да канца. Маладыя людзі так стаюцца жывым сведчаннем веры для сваіх аднагодкаў і ўсяго народа Божага ".
Іво.








All the contents on this site are copyrighted ©.