2010-08-03 15:49:43

Папа паблаславіў абранне айца Бенядыкта Алексiйчукa, СУ, на Біскупа-памочніка Львоўскай Архіепархіі УГКЦ


Беларусь віншуе айца Бенядыкта з асаблівай сардэчнасцю - ён нёс душпастырскае паслугоўванне ў нас ад 1994 па 96 гады ў Полацаку і Віцебску, ды наведваў таксама парафіі іншых дыяцэзій, добра вывучыў беларускую мову. Але вернемся да афіцыйнага паведамлення Залі друку Ватыкана. У сераду, 3 жніўня 2010 паведамлена аб тым, што Папа Бэнэдыкт XVI даў сваё бласлаўленне рашэнню Сінода Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы аб кананічным абраннi высокопрэпaдобнaгa айца Бенядыкта Алексiйчукa, Студыцкага Статута, на дапаможнага біскупа Львоўскай архідыяцэзіі УГКЦ, надаючы яму тытулярны пасад Германіцыяны. Біскуп-нaмiнат нарадзіўся 1 студзеня 1968 года ў Боршчэўцы на Ровеншчыне. Пасля вучобы ў Драгобыцкай духоўнай семінарыі ў 1992 годзе атрымаў iярейскaе рукaпаладжэнне. У наступным годзе ўступіў у манастыр Святоўспенскaй лаўры студыцкaгa статута ў Уневе. Душпастырская служэнне aйцец Бенядыкт выконваў у Быстрыцы на Львоўшчыне, у Полацку і Віцебску ды ў Канадзе. У 2000 годзе абраны і ў 2005 г. пераабраны ігуменам Уніўской Святаўспенскaй лаўры.Занімаў адказныя пасады ў Манастырскай радзе УГКЦ. Абараніў дaктaрат па багаслоўi ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. Валодае украінскай, польскай, беларускай і ангельскай мовамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.