2010-08-02 16:35:12

Кітайскі cлынны журналіст уцёк з краіны?


Магчыма, што адзін з кіраўнікоў кітайскага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва “Сіньхуа” застаўся на Захадзе, перадае з Шанхаю карэспандэнт Польскага радыё. На пераломе траўня й чэрвеня 58-гадовы Ўан Уі прымаў удзел у курсах у брытанскім Оксфардзкім унівэрсітэце. Да сёньняшняга дня нічога не вядома пра месца яго знаходжаньня.
Ўан Уі быў кіраўніком аддзелу ўнутраных кітайскіх навін буйнейшага агенцтва КНР. У “Сіньхуа” працаваў 8 гадоў. Зьяўляюцца чуткі, што мужчына вырашыў уцячы з Кітаю, выкарыстоўваючы службовы выезд. Калі інфармацыя пра ўцёк Ўана Ўі пацьвердзіцца, то ён будзе адным з высокапастаўленых кітайскіх чыноўнікаў, якія цягам апошніх некалькіх гадоў зьбеглі з Кітаю. Буйнейшае кітайскае агенцтва “Сіньхуа” лічыцца ў дэмакратычных краінах адным з галоўных органаў кітайскай камуністычнай прапаганды.








All the contents on this site are copyrighted ©.