2010-07-30 08:00:34

Кастэльгандольфо: сусветная прэм”ера фільма пра Папу


Адпачынак Святога Айца ў летняй рэзыдэнцыі гэта не проста пісанне кніжак, спацыры ў садзе, ці нядзельныя сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Бэнэдыкту 16 створана магчымасць паглядзець фільм пра сябе. Фільм: “Пяць гадоў Папы Бэнэдыкта 16” зрабіла нямецкае тэлебачанне “Баерышэр Рундфунк”. Рэжысёр Мандлік, які асабіста прыехаў на прэзэнтацыю ў Кастэльгандольфо, запісаў у сваім фільме найбольш важныя моманты з бягучага Пантыфікату.
Фільм, які быў прадстаўлены 29-га ліпеня ў прысутнасці Бэнэдыкта 16 ў Кастэльгандольфо, доўжыцца 75-ць хвілін і змяшчае асноўныя сцэны пяці гадоў пантыфікату Папы, які паходзіць з Нямеччыны. Як сказаў Ватыканскаму Радый ягоны аўтар “фільм не з”яўляецца тыповай дакументацыяй, але гэта калейдаскоп вядомых момантаў Пантыфікату, без рэдакцыйных каментароў”. У фільме паказваюцца паломніцтвы Папы,- у тым ліку, напрыклад, наведанне былога канцлагера смерці Аўшвіц-Біркенаў у 2006-м годзе,- яго прамовы і сустрэчы. Як падкрэсліў рэжысёр Мандлік фільм не з”яўляецца якім- небудзь чынам пракаментаваннем 5-ці гадоў Пантыфікату Бэнэдыкта 16. У ім бяруць слова толькі паломнікі і найбліжэйшыя супрацоўнікі Святога Айца.
Фільм “Пяць гадоў Папы Бэнэдыкта 16 “ яшчэ нідзе дагэтуль не трансляваўся. Такім чынам ягоная прэзэнтацыя ў Кастэльгандольфо ў прысутнасці Папы гэта сусветная прэм”ера. Нямецкай аўдыторыі будзе ён паказаны каля святаў Божага Нараджэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.