2010-07-29 12:34:30

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"


 Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі з другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар разважае над эвангельскім апiсаньнем суда і асуджэння Езуса, пераказаным у Эвангельлі ад Яна.

У параўнаньні з паведамленьнямі сінаптычных аўтараў, апавяданьне эвангеліста Яна аб далейшых этапах суда, вынясеньні прысуда і асуджэньні Езуса намнога падрабязней і больш даталёва, вось яно:
«Тады Пілат узяў Езуса і бічаваў яго. І жаўнеры, сплёўшы вянок з цярніны, узьдзелі яму на галаву і апранулі яму чырвоны плашч і гаварылі: радуйся, Цар юдэйскі . і білі яго па твары. Пілат ізноў выйшаў і сказаў ім: вось я выводжу яго да вас, каб вы ведалі, што я не знаходжу ў ім ніякае віны. Тады выйшаў Езус у цярновым вянку й у чырвоным плашчу. І сказау ім Пілат: вось чалавек ! џк пабачылі яго першасьвятары і слугі іх, дык пачалі крычэць , кажучы: распні, распні яго! Пілат кажа ім: вазьміце яго і ўкрыжуйце яго вы, бо я не знаходжу ў ім ніякае віны. Юдэі сказалі яму: мы маем закон і па закону нашаму мусіць памерці, бо зрабіў сябе Сынам Божым. Пілат, пачуўшы гэтае слова, яшчэ больш спужаўся, і ізноў увайшоў у прэторыю і сказаў Езусу: адкуль ТЫ ? Але Езус не адказваў яму нічога. Пілат кажа яму: Ты мне не адказваеш? Ці не ведаеш, што магу ўкрыжываць Цябе і магу звольніць Цябе? Езус адказаў: ты ня меў бы ніякае ўлады нада мною, калі б Табе не было дадзена з вышыні, дзеля гэтага больш граху на тых, хто прадаў мяне табе. З гэтага моманту Пілат намагаўся звольніць яго, Юдэі ж крычэлі, кажучы: калі звольніш яго, ты ня сябр кесару, кожны, хто робіць сябе царом, вораг кесара. Пілат, пачуўшы гэтае слова , вывеў вонкі Езуса і сеў на судовым пасадзе, на месцы, шякое называлася літострон а да гэбрайску Габата. Была ж пятніца перад Пасхай, і гадзіна шостая. І сказаў Пілат юдэям: вось цар ваш. Але яны закрычэлі: вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго! Пілат кажа ім: як я распну Цара вашага? Першасьвятары адказалі: няма ў нас цара, апрача кесара. Тады ён аддаў Яго на ўкрыжаваньне. і ўзялі Езуса і павялі яго. І нясучы крыж свой, ён выйшаў на ўрочышча Чарапоў, што па гэбрайску называлася Галгота, дзе і ўкрыжавалі яго і з ім двух другіх наабапал яго, а ў сярэдзіне Езуса. Пілат жа і надпіс напісаў і паставіў на крыжу. Напісана было: Езус Назаранін, цар Юдэйскі. Надпіс чыталі многія з юдэяў , бо месца, дзе быў укрыжаваны Езус, было недалёка ад места, дый напісана было па гэбрайску , па -грэцку і па -лацінску. Старэйшыні юдэйскія сказалі Пілату: не пішы : «Цар юдэйскі», але напішы, што ён сам казаў: « Я цар юдэйскі». Пілат адказаў: што я напісаў, тое напісаў».
Аб гэтым апавяданьні, і нават аб многіх яго дэталях напісана мноства навуковых дасьледваньняў і артыкулаў, не гаворачы ўжо аб старажытнай апакрыфічнай літаратуры, аўтары якой вельмі па-рознаму разумелі, каментавалі і дапаўнялі яго. Нас жа цікавяць тыя элементы гэтага апавяданьня, якія непасрэдна адносяцца да царскага тытула, які прысвойвалі ці якога пазбаўлялі Езуса.
Перш усяго паказальныя два тэксты, у каторых адлюстравалася пазіцыя Пілата ў адносінах да Езуса як да Цара Юдэйскага. Першая сцэна – гэта тая, у якой над Езусам зьдзекваліся і пагарджалі, увянчаўшы яго цярновым вянком і апрануўшы ў чырвоныя шаты як цара. Другая сцэна, калі Пілат паказвае Езуса юдэям і хоча сьцьвердзіць, што той – невіноўны, гаворачы: «Вось чалавек» і «Вось Цар ваш». Гэтая невіноўнасьць асабліва ярка выяўлена ў першым выказваньні «Вось чалавек». Бо калі Пілат не лічыць Езуса дасланым ад Бога Збаўцы і не дапускае думкі , што той можа быць абяцаным Месіяй , а тым самым – царом Юдэйскім- новым Давідам, дык ён паказвае Езуса натоўпу як чалавека, які ні для каго не можа явіць небясьпеку. Яго выгляд – няшчаснага бязсільнага чалавека – можа выклікаць толькі спачуваньне, прычым нават у самых ярых яго супраціўнікау. Без сумніву, у словах Пілата не было зьдзеку, а жорсткі рэалізм гэтай сцэны адначасова сьведчыць аб яе гістарычнасьці.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.