2010-07-28 11:43:02

У Івянцы распачалася «Музычная майстэрня»



26 ліпеня 2010 г. у Івянцы распачалася «Музычная майстэрня», якая ў гэтым годзе праводзіцца ўжо ў восьмы раз. «Майстэрня» з’яўляецца асноваю Малітоўнай сустрэчы моладзі, што будзе праходзіць тут 30 ліпеня–1 жніўня. Удзельнікі «Майстэрні» ўтвараюць хор, які адказвае за супольны спеў і малітву падчас сустрэчы.
Мэта «Майстэрні» — не толькі вучыцца спяваць, але і атрымаць вопыт супольнага спеву як праслаўлення Бога, каб такім чынам ажыўляць і ўзбагачаць жыццё сваёй парафіі. Ініцыятыва правядзення «Майстэрні» належыць польскім цэнтрам рэлігійнай музыкі, якія такім чынам прагнуць падзяліцца сваім жаданнем праслаўляць Бога праз спеў і літургію, а таксама заахвоціць да больш глыбокага яе перажывання.
З нашай краіны ў Івянец ужо прыбылі 288 чалавек, 21 удзельнік прыехаў з Польшчы. Чакаюцца яшчэ госці ў бліжэйшыя дні.
Акрамя святых Імшаў, катэхезаў, начнога чування і канцэртаў, якімі ўдзельнікаў парадуе «Музычная майстэрня», у Івянцы адбудуцца таксама разнастайныя майстар-класы — тэатральны, дырыжорскі, ударных і смычковых музычных інструментаў. Будуць гучаць літургічныя спевы і спевы праслаўлення.








All the contents on this site are copyrighted ©.