2010-07-28 11:38:25

Католікі Святой Зямлі цешацца з выбару свайго земляка на пасаду старшыні Сусветнай лютэранскай фэдэрацыі



На Блізкім Усходзе, асабліва ў Святой Зямлі, з вялікай радасцю быў прыняты выбар новага прэзідэнта Сусветнай лютэранскай фэдэрацыі. Гэтую пасаду заняў на найбліжэйшыя шэсць гадоў біскуп Муніб Юнан, кіраўнік Евангельскай Лютэранскай Царквы ў Ярданіі і ў Святой Зямлі. Гэтая Царква налічвае каля 70-ці мільёнаў вернікаў і з”яўляецца трэцяй рэлігійнай групай пасля католікаў і праваслаўных.
Муніб Юнан нарадзіўся 18-га верасня 1950-га году ў Ерусаліме. Ёсць жанаты і мае траіх дзяцей. Вывучаў лютэранскую тэалогію ў Хельсінках і Чыкага. Быў пастырам у Ерусаліме, Бэйт-Джала і Рамаляг. Ён з”яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый, ў тым ліку перакладу асноўнай для яго веры Аўгсбурскай Канфесіі на арабскую мову. Вядомы як прыхільнік міжрэлігійнага дыялогу і абаронца правоў Палестынцаў. 12-ць гадоў таму назад стаў біскупам Лютэранскае Царквы ў Ярданіі і на Святой Зямлі.
Лацінскі Патрыярх Ерусаліму Фаўд Тваль разам з духавенствам Святой Зямлі, Ярданіі і Кіпра выказаў радасць з даверу, які іхняму суайчынніку праявіла Сусветная Лютэраскай Фэдэрацыя. Ён запэўніў аб малітве, каб “Хрыстос, Сын гэтай бласлаўлёнай зямлі, падтрымлівай яго дзеля дабра еднасці хрысціян, дыялога паміж рэлігіямі і справы палестынскага народа”.
Таксама Прэзідэнт Эпіскапату Нямеччыны павіншаваў біскупа Юнана з выбарам. Арцыбіскуп Робэрт Золіч выказаў надзею на працягванне каталіцка-лютэранскага дыялогу, адзначыўшы важнасць, якую мае ў гэтым сумесная дэклярацыя аб апраўданні.








All the contents on this site are copyrighted ©.