2010-07-27 11:15:37

Мінск . Цяпер цэлы свет можа даведацца на свае вочы пра беларускі эканамічны феномен.


Гэта - змест паведамлення нацыянальнай Акадэміі навук. Бо ў рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Выдавецтва "Беларуская навука" выйшла з друку на англійскай мове кніга Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай навук Беларусі М.У. Мясніковіча "Рэспубліка Беларусь: Макраэканоміка, інавацыі, эканамічная бяспека". У кнізе сабраны работы, якія змяшчаюць вынікі даследаванняў аўтара па пытаннях макраэканамічнай дынамікі, інавацыйнага развіцця і эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, яна дае поўнае ўяўленне пра генезіс беларускай эканамічнай мадэлі ў кантэксце трансфармацыі планавай эканомікі ў рынкавую, стварэнні інавацыйных інстытутаў і спробу шчыту эканамічнай бяспекі дзяржавы
. У кнізе разгледжаны актуальныя тэарэтычныя і практычныя пытанні сучаснага стану і развіцця айчыннай і сусветнай эканомікі, паказана месца і роля ў іх Рэспублікі Беларусь. Для больш мяккага пераходу і змяньшэння прэсінгу на насельніцтва, што было асноўнай задачай увядзення элементаў капіталізму, як пішуць вучоныя-эканамісты аб кнізе, эмпірычны матэрыял выкарыстоўваецца для дэманстрацыі пераваг неа-кейнсіянскіх інструментаў макраэканамічнага рэгулявання на этапе пераходу ад планавай эканомікі да рынкавай







All the contents on this site are copyrighted ©.