2010-07-26 13:18:19

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў гадавіну біскупскай кансэкрацыі


25 ліпеня 2010 г. гадавіну сваёй біскупскай кансэкрацыі адзначыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гэты дзень у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі арцыпастыр цэлебраваў з гэтай нагоды Святыя Імшы. Калектыў Беларускай Праграмы Радыё Ватыкан віншуе Мітрапаліта Кандрусевіча з гэтай памятнай датай, жадае моцнага здароўя, веры, якая надае сіл і сагравае сэрца, радасці ў кожным дні!
Аб прызначэнні папам Янам Паўлам ІІ кс. Тадэвуша Кандрусевіча біскупам для католікаў Беларусі было абвешчана 25 ліпеня 1989 г. у Гудагаі.








All the contents on this site are copyrighted ©.