2010-07-26 13:19:39

26 ліпеня:святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі. Памолімся за сем'і па цэлым свеце. каб гэты чалавечы інстытут зберагаўся і даваў праз вякі жыццё чалавецтву


Яўхім-святар жыў у Ерусаліме разам з жонкаю Ганнай, якая таксама паходзіла са святарскага роду з мясцэчка Бэтлеема. Доўгі час, ажно да старасці, у іх не было дзяцей. Аднойчы Анёл абвясціў Яўхіму, што ў іх з’явіцца дзіця, а знакам доказу гэтага абяцання павінна была стаць яго выпадковая сустрэча з жонкаю каля Залатой Брамы — «Брамы Нябеснай». І сапраўды, праз пэўны час Ганна нарадзіла дзяўчынку, якую назвалі Марыяй. Калі Марыі было 3 гады, бацькі прывялі яе ў святыню, каб ахвяраваць Богу, і неўзабаве пасля гэтага васьмідзесяцігадовы Яўхім памёр. Святая Ганна памерла ў аўторак, і таму ёй прысвечаны гэты дзень. Па рашэнні 2-га Ватыканскага Сабору Касцёл узгадвае бацькоў Багародзіцы святых Яўхіма і Ганну разам. Яны з’яўляюцца апекунамі шчаслівых сужонстваў і сужэнцаў; заступніцтва святой Ганны просяць для добрых родаў.










All the contents on this site are copyrighted ©.