Паўднёва Афрыканская Рэспубліка: арцыбіскуп Туту адыходзіць з грамадскага жыцця
Лаўрэат Нобелеўская прэсіі міру за 1984-ы год, англіканскі арцыбіскуп на пенсіі,
Дэсмонт Туту заявіў аб сваім адыходзе з грамадскага жыцця. 7-га кастрычніка, сёлета,
святар,- сімвал змагання з сістэмаю апартэіду, скончыць 79-ць гадоў. Арцыбіскуп
Туту падкрэсліў, што хоча засяродзіцца на сямейным жыцці. Гэта азначае, што не хоча
больш уздымаць супрацоўніцтва з ААН і хоча значна скараціць рознага роду інтэрв”ю.
Адзінае заангажаванне, якое жадае працягваць гэта ўдзел у, так званай, “групе мудрацоў”,
якую паклікаў Нэльсон Мандэля, каб дапамагаць у развязцы сусветнага крызісу. Дэсмонт
Туту ў гадах 1976-78 быў англіканскім біскупам Лесото, а ў гадах 1986-1996 арцыбіскупам
Капштаду. Ён найбольш заслужыўся дзеля прымірэння паміж белымі і чорнымі, што пазбегнула
Паўднёва Афрыканскую Рэспубліку перад хаосам этнічнага канфлікту.