Парыж. Увесь будучы, 2011 год каталіцкая Царква Францыі прысвеціць Сям'і.
Ужо гэтым летам праводзіцца шмат акцый для пашырэння і заахвочання самых шырокіх слаёў
насельніцтва да нацыягнальнага Году сям'і. У краине ідзе яе рапад. Сёння 50 адсоткаў
дзяцей у Францыі нараджаюцца па-за шлюбам, кожнае другое пакутуе ад разводу бацькоў
і потым – ад ,бывае, шматликіх спробаў паўторна закласці сям'ю адным ці абодвума
з бацькоў.Часта маці ці бацька затаюцца назаўсёды на адзіноце,самі выхоўваюць дзяцей,
жывуць у вельмі цяжкіх і бедных матарыяльных і псіхалагічных ды маральных умовах.
«Сям'я - гэта прастора і месца свабоды, выбару і адказнасці, асабістага развіцця ды
росту ў гуманнасці. Але яна таксама падлягае ціску сучаснай ментальнасці, характэрнай
у свеце, пазначаным няўпэўненасцю і крызісам », - сказаў арцыбіскуп Жан-Шарль Дескюб,
мітрапаліт арцыдыяцэзіі Роўэн, які ўзначальвае Раду «Сям'я і грамадства» Французскай
біскупскай Конфярэнцыі. Найболшую перамену ў Францыі пацярпела менавіта традыцыйная
сям’я. Каб выйсці насустрач спробаў вырашэння такой сітуацыі, Рада «Сям'я і грамадства»
прапанавала некалькі ініцыятываў. У цэнтры іх - дабравешчанне Хрыста спосабам, які
зразумелы для ўсіх, напрыклад, праз паказ рэчаіснасці наступстваў разбурэння шлюбу.Задача
Касцёла – паказаць на добрых прыкладах і пакутах разводных, што менавіта сям'я з'яўляецца
месцам асабістага развіцця дзяцей і саміх дарослых. Добрая сям'я спрыяе росту ўласнай
самабытнасці кожнага чалавека, жанчыны і мужчыны.Касцёл Францыі імкнецца яшчэ лепш
азнаёміць усіх з актуальнай сітуацыяй сем'яў у краіне і даць накірунак надзеі; перадачы
жыццёвай мудрасці, якая абапіраецца на павагу да іншых і разуменне іх патрэбаў; паглыбленне
пераканання, што трывалая сям'я - гэта асноўная клетка нармальнага жыцця квітнеючага
грамадства і Касцёла. На верасень 2011 года біскупская Канфярэнцыя Францыі запланавала
нацыянальную сустрэча сем'яў і паломніцтва ў Лурд.