2010-07-24 11:22:28

Каляндарнае прыпамiнанне.24 ліпеня:святога Шарбэля Маклуфа, святара.


Нарадзіўся ў Ліване 8 мая 1828 года ў сялянскай сям’і. Уступіўшы ў кляштар, стаў святаром і напрацягу некалькіх дзесяцігоддзяў вёў вельмі суровае аскетычнае жыццё пустэльніка. Браты вельмі паважалі яго, бралі як прыклад дасканалага манаха. Ужо пры жыцці Шарбэля Маклуфа лічылі святым. Ён памёр 24 снежня 1898 г. у кляштары, дзе пражыў усё жыццё. На месцы яго пахавання адбылося вельмі шмат цудаў, і туды пачалі прыходзіць шматлікія пілігрымы з усяго свету. Праз заступніцтва святога Шарбэля Маклуфа многія людзі атрымалі аздараўленне. Аднак,як часта бывае, чуткі пра цудадзействы разышліся па свеце скажона павялічанымі: нельга цалкам давяраць таму, што пра яго пісалі ў апошні час некаторыя сродкі масавай інфармацыі, стварыўшы нездаровы ажыятаж вакол імя і выяваў святога.








All the contents on this site are copyrighted ©.