2010-07-23 11:59:35

Італія: занадта мала католікаў у палітычным жыцці



У Італіі працягваецца дыскусія аб недастатковай прысутнасці католікаў у шэрагах палітычнага класа. Спрэчка была спаравакаваная, між іншым дакумантам, што падрыхтоўвае “Сацыяльны Тыдзен”, які адбудзецца восенню, сёлета. З ім можна было пазнаёміцца у сядзібе Сената ў Рыме, і ў сустрэчы прынялі ўдзел многія вядомыя палітыкі. У той самы час былі дэбаты па барацьбе з карупцыяй, беднасцю, крызісам улады ды бачным недахопе сярод палітыкаў адказнасці за дабро, якім з”яўляецца будучыня Італіі.
Вялікую ўвагу ў спрэчках прысвечана прысутнасці веруючых людзей ў грамадскім і палітычным жыцці краіны. Біскуп Мільё, адзін з арганізатараў “Сацыяльнага Тыдня” адзначыў, што на палітычнай сцэне Італіі можна ўбачыць шмат католікаў, але на добрую справу ў іхняй дзейнасці цяжка заўважыць іх “каталіцкасць”. Святар таксама ўказаў падзелы, якія прыгнятаюць краіну, і яны,- як дадаў,- не дапамагаюць ў стваранні лепшае будучыні.
Прыкладам гэтага з”яўляецца апошні рапарт на тэму “хранічнай рэцэсіі” Поўдня, які нават самымі італьянцамі разглядаецца як горшая частка краіны. Найбольш сур”ёзнай праблемай Поўдня зусім не з”яўляеецца мафія, але тое, што мы не верым , што там можна яшчэ нешта змяніць. Палітыкі, пад гэтым оглядам, не хочуць нічога рабіць, а астатняя частка краіны лічыць, што гэта не яе праблема,- падкрэсьтлівае арцыбіскуп Брэгантіні, адказны ў Епіскапаце Італіі за сацыяльныя пытанні. Ён таксама нагадаў, што Поўдзень немагчыма змяніць пакуль ён не стане “нацыянальным пытаннем” таму, што як дадае, краіна можа ісці наперад толькі тады, калі яна абьяднаная. Усе падзелы не спрыяюць гэтаму.








All the contents on this site are copyrighted ©.