Навукоўцы сумесна вывучаюць асаблівасці нацыянальных культур суседак
Спецыялісты Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытута культуры,
філасофіі і мастацтва Літвы вядуць сумесныя даследаванні нацыянальных культур сваіх
краін. Як паведаміў дырэктар беларускага інстытута Анатоль Лазарэвіч, выкананне праекта
прадугледжана пагадненнем аб навуковым супрацоўніцтве, якое бакі заключылі ў канцы
мінулага года. Вучоныя Беларусі і Літвы плануюць даследаваць характар развіцця нацыянальных
культур у сучасных умовах на базе трывалых старажытных повязей і ўплываў.