2010-07-23 11:59:23

Ватыкан: еўра з выявай Папы ўвайшла ў рыначны абарот


Першы раз з моманту ўвядзення еўра, што наступіла ў 2002-м годзе, манеты з выявай Святога Айца ўвайшлі ў рыначны абарот. Да гэтага часу ватыканскія еўра прадаваліся толькі для калекцыянераў.
Да рыначанага абароту уведзена аднак абмежаваную колькасць манет, і толькі тыя аб вартасці 50-ці еўрацэнтаў. Акрамя таго яны выдаюцца толькі пакупнікам магазінаў размешчаных на тэрыторыі Дзяржавы Гораду-Ватыкана, даступных невялікай колькасці асоб. Мясцовы супермаркет, пошта ці заправачная станцыя могуць даць рэшту кліенту не больш як толькі дзьве манеты з выявай Папы Бэнэдыкта 16 і з надпісам: “Citta’ del Vaticano 2010”,- паведамляе агенцтва i.media.
Ватыканскія манеты ёсць вельмі жаданымі калекцыянерамі. Іх продаж з”яўляецца важнай крыніцай даходу Апостальскай Сталіцы. Напрыклад, апошняя серыя манет вартасці 3,88 еўра была прадаваная за 30-ць еўра.
Ватыкан б”е ўласныя манеты з 1929-га года пасля Латэранскага Пагаднення. На працягу дзесяцігодзяў былі гэта ліры. У сувязі з заменай ліры на еўра, Ватыкан ( звязаны саюзнай валютай з Італіяй) на самой справе стаў на 1-га студзеня 2002-га года часткаю зоны еўра разам з 12 іншымі еўрапейскімі краінамі.
Першае ватыканскае еўра было выдадзенае 1-га сакавіка 2002-га года з выявай Папы Яна Паўла ІІ. Першапачаткова Ватыкан мог біць манеты на агульную суму 670-т тысяч еўра ў год.








All the contents on this site are copyrighted ©.