2010-07-22 12:42:35

Кніжка Папы Бэнэдыкта 16 для дзяцей аб Апосталах


“Gli amici di Gesu” ( Прыяцелі Езуса) – гэта загаловак кніжкі Святога Айца, якая змяшчае катахэзы аб 12-ці Апосталах і аб Святым Паўлу, што былі прамоўленыя Папам у часе агульных аўдыенцый. Кніжку апубдікавала выдавенцтва “Piccola casa editrice” ( малое выдавецтва) з мясцовасці Сан Джуляно Мілянэзэ.
Уступ да кніжкі, аўтарства Юляна Каррона, які стаіць на чале руху “Камунія і вызваленне”, перадрукавала газэта Л”Оссэрваторэ Романо”. Кніжка, як піша ватыканская штодзённая газэта прызначана, перш за ўсё, для дзяцей і падлеткаў. Гішпанскі святар піша ва ўступе “Папа бярэ нас за руку і спадарожнічае нам у адкрыцці таго, кім былі першыя вучні Хрыста, як яны з Ім сустрэліся і як былі здабытыя Ім, каб застаццаз Ім назаўсёды”. Словы Бэнэдыкта 16 сказаныя да паломнікаў падчас агульных аўдыенцый, пераносяць нас на Блізкі Усход, калі 2000 гадоў таму назад па дарогах Галілеі хадзіў Езус са сваімі вучнямі. Сустрэча з Ім змяніла жыццё кожнага з іх. Затым у іншы спосаб на дарозе ў Дамаск сустрэўся з Уваскрослым Хрыстом Павал, і жыццё гэтага былога ганіцеля хрысціян было поўнасцю перамененае. Ён шмат падарожнічаў, каб расказаць усім, што яму здарылася”. Айцец Каррон заканчвае ўступ да кніжкі Бэнэдыкта 16 “Прыяцелі Езуса” словамі з катахэзы аб наймалодшым Апостале Яну, які ў часе Апошняй Вячэры палажыў галаву на грудзі Езуса, якую Святы Айцец сказаў да вернікаў 5-га ліпеня 2006-га года: “Хай Пан дапаможа нам навучыцца ад Яна так жыць, каб адчуваць, што Хрыстус палюбіў нас “аж да канца” і ахвяраваць Яму жыццё”.








All the contents on this site are copyrighted ©.