Італія: кардынал Эрсіліё Тоніні 21-га ліпеня кончыць 96-ць гадоў
Ён з”яўляецца найстарэйшым членам Калегіі кардыналаў. Быў высвячаны на святара ў
1937-м годзе, і ў 1969-м годзе Папа Павал VI прызначыў яго біскупам дыяцэзыі Мачэрата-
Толентіно ў цэнтральнай Італіі. Мітрапалітам Равэнны быў ад 1975-га году на прыцягу
15-ці гадоў. У лістападзе 1994 году Ян Павал ІІ паднёс яго да кардынальскае годнасці. Адной
з галінаў, якой кардынал Тоніні заўсёды цікавіўся, з”яўляюцца сродкі масавай інфармацыі.
Займаецца імі ад 1947-га году, калі кіраваў дыяцэзальным штотыднёвікам у Пячэнцы.
У 1978-м годзе Папа Павал VI даручыў яму кіраўніцтва каталіцкай газэтай “Аввэнірэ”.