2010-07-20 12:21:57

Расія: Патрыярх Кірыл хваліць Папу Бэнэдыкта ХVI


Кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы Партыярх Кірыл выказаў прызнанне Папе Бэнэдыкту 16-му за яго пазіцыю ў пытаннях маралі. Стаўленне цяперашняга Папы “з”яўляецца падставай для аптымізму”,- сказаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, які ў днях 20-28 ліпе нязнаходзіцца з візітам на Украіне.
На яго думку “поўная згоднасць Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнае Царквы ў шматлікіх грамадскіх і маральных пытаннях робяць магчымым супольна падкрэсліваць хрысціянскія вартасці, асабліва ў рамках міжнародных арганізацый”.
Адначасна Патрыярх Кірыл выказаў меркаванне, што пачынаючы ад другой паловы 20-га стагоддзя ў Каталіцкім Касцёле даюць аб сабе знаць што-раз мацнейшыя лібэральныя тэндэнцыі, што напаўняе турботаю праваслаўных. Такое развіццё сітуацыі спрычыняе тое, што Бэнэдыкта 16 –га пастаянна крытыкуюць лібэральныя тэолагі і заходнія СМІ.
Як “вельмі небяспечнае” акрэсліў Кірыл становішча пратэстанцкіх Цэркваў па адносінах да гомасэксуалізму. Адмоўна ацаніў таксама высвячанне на святароў жанчын, што практыкуюць некаторыя Цэрквы Евангельскай традыцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.