2010-07-19 10:47:57

Мадрыд. Найвядомыя ў Іспаніі скульптурныя выявы страсцей Гасподніх прывязуць на Сусветны Дзень Молодзі.


Трывае падрыхтоўка да Сусветных Дзён Моладзі, якія ў жніўні наступнага года збяруць у Мадрыдзе юнакоў і дзяўчат з усіх канцоў свету. У іспанскай сталіцы праходзяць прадстаўлення розных ініцыятываў і запланаваных мерапрыемстваў. Так, нядаўна монс. Сезарь Франко, дапаможны Біскуп Мадрыдскай арцыдыяцезіі прадставіў чарговую мастацкую ініцыятыву. Згодна задумы арганізатараў на правядзенне Крыжовага шляху, які,пройдзе 19 жніўня 2011 ўвечары і, як мяркуецца ,яго ўзначаліць Папа Бэнэдыкт XVI , з усёй Іспаніі будуць прывезены скульптурныя кампазіцыі. Стацыі з выявамі аб апошніх гадзінах зямскага жыцця Збаўцы вядомыя тым, што падчас Страснога Тыдня з імі шмат стагоддзяў ладзяць працэсіі па вуліцах іспанскіх гарадоў. Дзесяць скульптур з Мадрыда, Куэнкі, Малагі, Лявонаў, Вальядоліду, Мурсіі, Гранады, Самора, Хэрэс і Орыўелы будуць прывезены на моладзевае свята .Як распавёў Рафаэль Себрыан, член аднаго з брацтваў, якія апякуюцца статуямі, гэтая ідэя мае на мэце наблізіць моладзь да веры і прыгажосці. Ён дадаў, што гэтыя скульптуры былі створаны з катехічнаю мэтай, яны эмацыянальна аднаўляюць сцэны Хрыстовых мукаў і чалавечыя перажыванні. “Мадрыдская сустрэча моладзі будзе працягам місіі, для якой яны былі створаныя, але гэтым разам з удзелам юнакоў і дзяўчат з усяго свету. І гаворка не йдзе пра «калекцыю» твораў мастацтва, выстаўленых для агляду, але - пра магчымасць маліцца перад скарбамі народнай іспанскай Пабожнасціы,”- адзначыў брат Рафаель.Як дадаў Хаўер Кремадеса, адказны за арганізацыю галоўных мерапрыемстваў Сусветных Дзён Моладзі ў Мадрыдзе, праз вякі прайшлі па ўсёй Іспаніі тысячы падобных шэсьцяў.

 








All the contents on this site are copyrighted ©.