Венесуэла: рост напружання ў адносінах Касцёл- Дзяржава
У Венесуэле рост напружання на лініі Касцёл-дзяржава. Мясцовы сацыялістычны
дыктатар Уго Чавес загадаў міністру замежных справаў узняць працы па пераглядзе
Канкардата з Ватыканам. Канфрантацыя з Касцёлам з”яўляецца часткай кампаніі парламенцкіх
выбараў, якія запланаваныя на 26-га верасня. У сваім пасланні, апублікаваным 12-га
ліпеня, біскупы заклікалі да дыялогу, заснаванага на павазе чалавечай годнасці, правоў
чалавека і імкнення да агульнага дабра, як мэты і крытэр палітычнай дзейнасці. Адзначылі,
што супярэчнаю з так разуметым дыялогам, насаджвае атмасфэру гвалту і карупцыі, якія
існуюць у многіх галінах жыцця. Венесуэлскія біскупы супрацівіліся таксама ўзмацненню
ідэалагічных разнагалоссяў, якія прыводзяць да агрэсіі ў дачыненні да людзей і ўстановаў,
аб чым сведчаць абразлівыя выказванні прэзідэнта Чавэза аб кардынале Савіно. Біскупы
выказаліся за ўзняццё новых намаганняў у карысць сацыяльнага дыялогу. Тым часам
Чавес, які назваў сябе марксістам і хрысціянінам, адзначыў, што Канкардад з Апостальскаю
Сталіцаю дае мясцоваму Касцёлу ўпрывілеяванае становішча ў параўнанні з іншымі канфэсіямі.
Ужо раней кардынал Савіно адзначыў, што кіраўнік дзяржавы не мае ніякага канкрэтнага
права, якое дазваляла б яму “зневажаць, аплёўваць і злоўжываць” сваіх суграмадзян.
Абвінаваціў Чавеса ў непавазе да Канстытуцыі і ў імкненне да “дыктатуры”. Затое старшыня
парламанту Флорэс абвінаваціў біскупаў у тым, што на ўзор кардынала Савіно сталі апазіцыянерамі.