2010-07-16 13:21:19

У Зэльвенскім раёне школьны настаўнік Сяргей Худзяеў адрадзіў дзедаўскі спосаб вырабу глінянага посуду


Майстэрству чорнадымленай керамікі майстар вучыўся сам: асвоіў ганчарны круг, пабудаваў спецыяльную печ, пасля абпалу ў якой посуд набывае чорны колер. Сяргей Худзяеў выкладае ў школе працоўнае навучанне, а таксама вядзе ганчарны гурток. Ён адзіны ў вобласці майстар па чорнадымленай кераміцы, узнагароджаны дыпломам рэспубліканскай выставы за аднаўленне старажытнага рамяства.Цяпер толькі застаецца засвоіць такі ж старажытны спосаб нанясення арнаманту ці малюнку, і самраз атрымаецца грэцкая каштоўная ваза ці глечык. Цікава, каму перадае свае сакрэты, адроджаныя са старажытных майстэрстваў, вясковы настаўнік?








All the contents on this site are copyrighted ©.