2010-07-15 14:06:02

Рым. Адноўлены доступ для паломнікаў і турыстаў у месца, што лічыцца кратамі святых Вярхоўных Апосталаў' Carcer Tullianum на імператарскіх форумах.


У выніку супрацоўніцтва аддзела па справах сакральнага мастацтва і культурнай спадчыны Вікарыяту Рымскай дыяцэзіі, Спецыяльнай назіральнай камісіі Рыма ў справах археалагічнай спадчыны і Рымскага паломніцкага цэнтра нядаўна адноўлены і адкрыты для набажэнстваў і турызму комплекс так званай Тулльянськай або Маммертынскай турмы,які напрацягу стагоддзяў ёсць месцам асаблівага хрысціянскага шанавання. Па традыцыі, тут утрымліваліся рымскімі легіянерамі ў зняволенні святыя Апосталы Пётр і Павал. Летась комплекс быў зачынены ў мэтах дадатковых археалагічных раскопак. Задача была падвойныя. З аднаго боку - паглыбіць дакумэнтавана гістарычна-навуковыя звесткі аб рымскім перыядзе апостальства ў розных яго фазах, а па-другое - прапанаваць наведвальнікам, паломнікаў і проста ўсім турыстам унікальную магчымасць падумаць над гісторыяй чалавецтва і ролі хрысьціянства. Менавіта таму над праектам працавалі тры арганізацыі, кожная ў межах сваёй кампетэнцыі, разглядаючы комплекс у святле таго, што ўжо ў 314 годзе ён стаўся месцам культу. Папа Сільвестр асвяціў яго ў гонар святога Пятра ў зняволенні. З археалагічнай пункту гледжання,нядаўнія даследаванні выявілі, што Carcer Tullianum уяўляе сабой комплекс памяшканняў, убудаваных ў абарончыя сцены схілаў Капіталійскага ўзгорка, датаваныя пачынаючы яшчэ перыядам каралёў Рыма. Гэтае месца мела яшчэ адтады сакральны характар, бо тут біла са скалы гаючая крыніца. Знаходкі воціўнага характару датуюцца V-III стагоддзямі да нараджэння Хрыста. Наяўнасць вады узмацняе верагоднасць гістарычнага апавядання аб наверненні і таямнічым хрышчэнні зняволеным Пятром турэмных вартаўнікоў. Насwtyys роспіс, некаторыя фрагмэнты якога толькі што ўпершыню адкрытыя, lды іншыя, вядомыя раней, пацвярджаюць наяўнасць раннехрысцiянскага культу святога Пятра на гэтым месцы, у прыватнасці, іканаграфія прадстаўляе яго ролю як Хрыстова намесніка








All the contents on this site are copyrighted ©.