2010-07-15 14:03:32

Папа Бэнэдыкт 16 памятае пра Касцёл у Кітаі


Святы Айцец моліцца за аднаго з найбольш вядомых біскупаў катакомбнага Касцёла ў Кітаі і за вернікаў даручаных яго апецы. Ліст з такім запэўненнем пераслаў на рукі біскупа Юліўса Хіа Зігуо Прэфэкт Кангрэгацыі па справах евангелізацыі народаў, кардынал Іван Дыяс. Кітайскі ерарх толька што вызвалены пасля 15-ці месяцаў з камуністычнае турмы. Гэты біскуп карыстаецца вялікім аўтарытэтам сярод вернікаў з огляду на сваю нязменную і дакладную пазыцыю па пытаннях касцельна-дзяржаўных адносін.
У часе першай Святой Імшы, пасля вызвалення, кітайскі біскуп запэўніў, што, нягледзячы на ціскі, ён не ўступіў да Патрыятычнай Асацыяцыі Кітайскіх католікаў падначаленай ўладам, і застаўся верным Папу Рымскаму. Арышт біскупа адбіўся шырокім рэзанансам у свеце, яшчэ таму, што ён быў затрыманы у той дзень, калі ў Ватыкане пачынала працы камісія па справах Каталіцкага Касцёла ў Кітаі.








All the contents on this site are copyrighted ©.