2010-07-15 14:06:16

Католікі і мусульмане Славеніі разам абараняюць сямейныя каштоўнасці


Яны выдалі сумесную адозву. Ініцыятыва звязаная з законапраектам, падтрыманым левай большасцю, які павінен нанова вызначыць значэнне тэрмінаў «сужэнцаў» і «сям'і», надаючы аднаполым парам тыя ж правы, як і рознаполым, уключаючы магчымасць ўсынаўлення дзяцей.
«Мы глыбока перакананыя, што прыроўніванне аднаполых сувязяў да гетера-(розна)- полых, як таксама прадастаўленне магчымасці такім гомосэксуалам ўсынаўлення дзяцей, з'яўляецца непрыдатным, таму што не забяспечвае істотнай і незаменнай ролі бацькі і маці ў жыцці сям'і і выхаванні», - чытаем у сумеснай дэкларацыі, падпісанай у Славеніі арцыбіскупам Любляны Антонам Стрзам і лідэрам мусульманскай суполкі краіны Неджадом Грабусом. Яны прыпамінаюць вернікам пра абавязак ахоўваць каштоўнасці сужэнства паміж мужчынам і жанчынай і сямейныя каштоўнасці. Правадыры рэлігійных супольнасцяў заклікаюць верных «публічна абараняць сямейную цэласнасць і сакральнасць сямейнага жыцця, дапамагаць сем'ям, якія маюць цяжкасці, і падтрымаць у галасаванні права бацькоў – маці і бацькі - выхоўваць дзяцей па ўласных маральных і рэлігійных перакананнях».







All the contents on this site are copyrighted ©.