2010-07-14 16:55:09


Малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы


30 ліпеня — 1 жніўня 2010 г. у Івянцы будзе праходзіць Малітоўная сустрэча моладзі на тэму «Хочаш быць шчаслівым? Захоўвай запаведзі!». Спецыяльна да сёлетніх мерапрыемстваў будзе выраблены крыж беларускіх малітоўных сустрэч моладзі, асвячэнне якога здзейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандурсевіч.
Дадзены крыж стане традыцыйным атрыбутам малітоўных сустрэч моладзі. У гэтыя дні ў Івянец з мінскай архікатэдры прыбудуць таксама рэліквіі Святога Крыжа, прывезеныя Мітрапалітам Кандрусевічам з Сандамірскай дыяцэзіі (Польшча).








All the contents on this site are copyrighted ©.