Ватыкан: арцыбіскуп Кох аб сваіх экумэнічных задачах
Экумэнізм з”яўляецца адной з прыярытэтных задач цяперашняга пантыфікату,- лічыць новы
прэзідэнт Паскай рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству, арцыбіскуп Курт Кох.
У інтэрв”ю для прэсавага агунцтва “Зэніт” ён паведаміў, што Папа Бэнэдыкт 16 папрасіў
яго кіраваць, як ён акрэсліў, ягоным “экумэнічным міністэрствам”, таму што,- як сказаў
Святы Айцец,- ведае Цэрквы Рэфармацыі не толькі з кніжак, але ў асноўным са свайго
жыцця. Па словах арцыбіскупа Коха Папа хача , перад усім, наблізіцца да Праваслаўнае
Царквы. “Гэта адзін з найбольшых экумэнічных выклікаў. З праваслаўнымі мы маем супольную
аснову веры, але таксама вялікія культурныя адрозненні. Што тычыцца Цэркваў Рэфармацыі,
немагчыма гаварыць аб супольным фундаманце веры. Злучае нас затое культура.”,- адзначае
арцыбіскуп Кох, падкрэсліваючы пры гэтым, што гэта не заўсёды аблягчае экумэнічны
дыялог.