Рым. Усенародны давер - так можна назваць наступную статыстыку
Каталіцкая Царква Італіі атрымае ў гэтым годзе 1,067 мільярды еўра ад падаткаплацельшчыкаў,
якія пажадалі пералічваць ёй частку сваіх даходаў. У мінулым годзе гэтая сума была
меньшая - 967000000 еўра. Згодна дзеючаму рэспубліканскаму заканадаўству («рэс»- валадарыць,
«пуббліка» – народ) кожны італьянец пералічвае 0,8% з падаходнага падатку аднаму
з наступных суб'ектаў - дзяржаве, Каталіцкай Царкве, рэлігійным арганізацыям вальденсаў,
адвентыстаў, пяцідзесятнікаў, юдзеяў ці лютэранаў. Праваслаўныя і мусульмане ў гэты
пералік не ўключаны. Такім чынам фармуецца спецыяльны фонд "Оtto per mille" ("8 з
1000"), сродкі з якога расходуюцца ў адпаведнасці з пажаданнямі падаткаплацельшчыкаў.
Традыцыйна, найбольшая частка з іх (каля 87%) паступае для Каталіцкай Царквы Італіі
і Ватыкану(сусветнае Царквы).