2010-07-13 18:01:57

Ватыкан. Папа выбраў тэму да 44 Дня міру 2011 "Рэлігійная свабода - дарога да міру" .


Сусветны дзень міру ў чарговы раз будзе адзначацца 1 студзеня 2011 года. Прэс-служба Святога Пасаду выпусціла навіну ў сваёй заяве ў аўторак. Папа хоча засяродзіць увагу на разнастайных формaх абмежавання ці наогул забароны свабоды веравызнаньня. Гэты заклік будзе адмоваю ўсім формам дыскрымінацыі і маргіналізацыі, заснаваных на рэлігіі, пераследy і гвалту ў адносінах да меньшасцей. Папа падкрэслівае, што свабода веравызнання з'яўляецца свабодай свабодаў. Гэтая мадэль павінна дазвoліць выключыць рэлігійны фундаменталізм, маніпуляцыі і эксплуатацыі праўдамі веравызнанняў і адзінай праўдай пра чалавека. Бо ўсё, што знаходзіцца ў апазіцыі да годнасці чалавека, выступае супраць усталявання ісціны і не можа разглядацца як свабода веравызнання. Як адзначыў Бэнэдыкт XVI, выступаючы на Генеральнай Асамблеі ААН: "Правы чалавека павінны, відавочна, уключаць ў сябе права на свабоду рэлігіі, што разумеецца як выраз i вымярэнне як індывідуальнага, так і супольнага бачання, якое дазваляе выявіць адзінства асобы падчас дакладнага размежавання паміж памерам грамадзяніна і верніка." Зварот Папы Бенедыкта 16 на чарговы Дзень міру павінeн быць апублікаваны ў сярэдзіне снежня, сёлета.








All the contents on this site are copyrighted ©.