2010-07-13 12:42:34

Жэнева. У Экуменічным Цэнтры, пасля чарговага пасяджэння Цэнтральнага Камітэту Сусветнай Рады Цэркваў, было прынятае рашэнне.


Aбвешчана аб месцы правядзення новай Генеральнай Асамблеі СРЦ, якая мае адбыцца ў 2013 годзе. Юбіленая 10-я Генеральная Асамблея пройдзе ў Паўднёвай Карэі. Для правядзення Генеральнай Асамблеі былі прапанваныя тры месцы - Адыс-Абеба (Эфіёпія), Дамаск (Сірыя) і Бусан (Паўднёвая Карэя). Першапачаткова, на прыняцце Генеральнай Асамблеі паступіла 4 запрашэнні - 3 з іх з праваслаўнага асяроддзя - апроч Дамаску і Адыс-Абебы, Усяленскі Патрыярхат прапанаваў Радос (Грэцыя), аднак зняў сваю прапанову на карысць Сірыі, матывуючы гэта неабходнасцю прысутнасці цэркваў з усяго свету на Блізкім Усходзе для прыцягнення ўвагі да праблемаў хрысціян у гэтым рэгіёне. Такая колькасць запрашэнняў з боку Праваслаўных Цэркваў ,як адзначыўГенералны сакратар Олаў Фрыске Твэйт,стала для гэтай буйной экуменічнай арганізацыі безпрыцэдэнтнай.У той самы час, прадстаўнікі Паўднёвай Карэі запэўнілі, што правядзенне Асамблеі ў Бусане паспрыяе наладжванню стасункаў з Цэрквамі і ўсім грамадствам Паўночнай Карэі







All the contents on this site are copyrighted ©.