2010-07-09 15:03:40

Памёр былы кіраўнік Праваслаўнай Царквы Фінландыі


Ва ўзросце 87-мі гадоў памёр Мітрапаліт Нікеі Канстантынопальскага Патрыярхату, Ян. Нарадзіўся ён у паўднёвай Фінландыі ў лютэранскай сям”і. У 1966-м годзе перайшоў у праваслаў”е, а праз год паступіў ён у манастыр Святога Яна Тэолага на грэцкім востраве Патмос. 2-га мая 1967-га году прыняў святарскія свядчыны. У 1987-м годзе Святы Сыныд Фінскай Царквы прызначыў яго арцыбіскупам Карэліі і ўсёй Фінландыі. З пасады кіраўніка Фінскае Праваслаўнае Царквы Мітрапаліт Ян адмовіўся ў 2001-м годзе ва ўзросце 76-ці гадоў. Ягоным наступнікам стаў арцыбіскуп Лявон.








All the contents on this site are copyrighted ©.