2010-07-08 16:00:32

У бурых ад нафты водах Мексіканскага заліва разам з іншымі працуе дапаможнае судна "Папа Бэнэдыкт XVI".


Праз месяц пасля крушэння нафтавай платформы яго знайшлі на інтэрактыўным сайце, створаным для дапамогі аварыйна-выратавальных службаў. Судна водазмяшчэннем 911 т (танаж 878 т) абсталявана для збору нафты з паверхні мора. Цікава, што камандуе "папскім" транспартам цёзка Ісуса: капітан Джошуа М. Самэрс (Joshua - англізаванная форма біблейскага мужчынскага імя Езус).Карабель « Pope Benedict XVI» сышоў са стапеляў ў 2008 годзе і, відаць, названы так пад уражаннем ад візіту Рымскага Папы ў ЗША вясной 2008 года. Каб убачыць перамяшчэнні судна "Папа Бенедыкт XVI" ,трэба пайсці на сайт www.GeoPlatform і, павялічыўшы маштаб, знайсці яго сярод розных іншых суднаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.