2010-07-08 16:01:39

Мінск.Католікам могуць вярнуць будынак касцёла святога Язэпа


Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка не выключае магчымасці вяртання вернікам будынка касцёла святога Язэпа ў Менску. Пра гэта ён заявіў нядаўна прэс-канферэнцыі ў Минске.Пытанне можа быць вырашана толькі пасля вызвалення будынка ад архіўных устаноў. У сваю чаргу, будаўніцтва новых памешканняў для іх патрабуе " вялікіх сродкаў", паколькі неабходна стварыць адпаведныя ўмовы для захоўвання пісьмовых і выяўленчых рэліквій, адзначыў Гуляка. Праблему неабходна "вельмі ўважліва разглядаць" з улікам магчымасцяў айчыннай архіўнай службы і беларускай дзяржавы. З 19 сакавіка 2005 года вернікі сталічнай рымска-каталіцкай грамады святога Язэпа праводзяць штодзённыя вячэрнія малебны за вяртанне культавых будынкаў Менскага кляштара бернардынаў з касцёлам - помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя. Будынак святыні, узведзены на сродкі вернікаў, быў сканфіскаваны ў 1864 годзе ўладамі Расійскай імперыі за ўдзел вернікаў у нацыянальна-вызваленчым паўстанні супраць рускага царызму пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Архіўныя ўстановы знаходзяцца ў касцёле ад 1897 года. Акцыя пачалася больш за пяць гадоў таму пасля таго, як стала вядома аб планах Мінгарвыканкама перадаць будынкі святыні інвестарам для прыстасавання пад гасцінічны комплекс і аб'екты гандлёва-бытавога прызначэння. Нягледзячы на тое, што ў 2007 годзе пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртанне кляштара вернікам было сабрана больш за 30 тыс. подпісаў, з пачатку 2010 года вядуцца работы па рэканструкцыі манастыра.
У інтэрв'ю БелаПАН старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч адзначыў, што прыстасаванне манастыра пад гатэль прывядзе да страты многіх адметных рысаў помніка архітэктуры. Вось чаму аб'яднанне і іншыя грамадскія арганізацыі працягнуць працу па перакананню перадачы комплексу вернікам, -- такі крок гарантуе таксама захаванне святыні ў яе першапачатковым выглядзе, падкрэсліў Астаповіч. БелаПАН








All the contents on this site are copyrighted ©.