2010-07-08 15:59:37

Лібан: тут закончыўся візіт кіраўніка ватыканскае дыпламатыі


Эміграцыя хрысціян з Лібану аслабляе краіну і прыносіць шкоду для ўсіх яго жыхароў, незалежна ад рэлігіі, а не толькі для хрысціянскай супольнасці. Звярнуў на гэта ўвагу кіраўнік ватыканскай дыпламатыі ў інрэрв”ю для лібанскай газеты “L’Orient Le Jour”. Арцыбіскуп Дамінік Мамбэрті закончыў 6-га ліпеня візіт у гэтую краіну. Ён заклікаў усе колы лібанскага грамадства працаваць разам, каб спыніць эксодас ( масавы зыход) лібанскіх хрысціян з краіны.
Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі адзначыў, што Блізкі Усход з”яўляецца прадметам асаблівае турботы з боку Ватыкана, які намагаецца абараняць прынцыпы справядлівасці і рэлігійнае свабоды. Апостальская Сталіца занепакоена сітуацыяю хрысціянскіх супольнасцей ў многіх краінах Блізкага Усходу, што знайшло адлюстраванне ў працоўным дакуманце , падрыхтаваным для Сіноду Біскупаў, які адбудзецца восенню, сёлета. Эміграцыя хрысціян пагражае плюралізму і дыялогу на гэтых тэрыторыях. “Святы Пасад,- адзначыў ватыканскі дыпламат,- клапоціцца не толькі аб складанай сітуацыі ў некаторых мусульманскіх краінах, але вельмі часта выступае ў справе паслядоўнікаў Хрыста і саміх святых месцаў, як хрысціянскіх, так і мусульманскіх у Святой Зямлі. Гэтыя месцы не могуць быць зведзеныя да ўзроўню музэяў, якія наведваюць турысты. Пры іх мусяць застацца мясцовыя рэлігійныя супольнасці, якія заўсёды былі там прысутнымі”,- падкрэсліў арцыбіскуп Мамбэрті ў інтэрв”ю для лібанскае газэты.








All the contents on this site are copyrighted ©.