2010-07-08 15:58:57

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над эвангельскім апiсаньнем суда і асуджэння Езуса. у прыватнасьці над гістарычнасьцю падзей, апісаных у Эвангельлі ад Яна.

У 35-36 вершах з 18 главы Эвангельля ад Яна, прыводзяцца пытаньне Пілата і адказ Езуса, а менавіта:
“Пілат адказаў: Ці ж я юдэй? Цябе твой народ і першасьвятары выдалі мне, што ж ты зрабіў? Езус адказаў: Валадарства маё не з гэтага сьвету, калі б з гэтага сьвету было маё валадарства , дык слугі мае змагаліся, каб юдэі не выдалі мяне, але валадарства маё не адгэтуль”.
Адказ Езуса напэўна не зьяўляецца толькі заспакаеньнем пракуратара. Таксама ён не зьяўляецца адлюстраваньнем агульнавядомага і толькі тут выкарастанага Янам спосаба пазьнейшай абароны першахрысьціян перад рымскімі ўладамі. Гэта ня ёсьць па-просту тлумачэньне абвінавачанага Езуса, што ён сваёй пазіцыяй не пагражае свайму народу і тым больш рымскім заваёўнікам. Аднак нам уяўляецца, што адказ мае больш глыбокі сэнс. Трэба аднак спачатку заўважыць тое, што Ян у сваім апавяданьні апускае дэталі, якія зьмяшчаюцца ў 26 главе Эвангельля ад Матэя. У тэксьце Яна не гаворыцца аб умешваньні анёлаў, але толькі аб магчымай абароне Езуса яго прыхільнікамі, што надае апавяданьню больш рэалістычны характар і пацьверджвае яго гістарычнасьць. Натуралёвай падаецца таксама рэакцыя Пілата, які паўтарае сваё пытаньне аб царскай годнасьці Езуса. Аднак Езус не толькі станоўча адказвае на пытаньне, але і дадае наступныя словы: « Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў на сьвет, каб сьведчыць аб праўдзе.» З гістарычнага пункту гледжаньня адказ Езуса ўсё ж такі дзіўны. Бо яго кантэкстам зьяўляецца не сяброўская гаворка, але суд, на якім вырашаўся яго лёс.
Ці можна прызнаць гістарычнасьць гэтых слоў? Жадаючы адказаць на гэтае пытаньне, трэба ўзяць пад увагу ўвесь апавядальны кантэкст Яна.
Сумненьні ў гістарычнасьці гэтага дыялогу ўзьнікаюць толькі з-за таго, што ў ім не ўзгадваюцца яго сьведкі. Аднак не выключана, што некаторыя сьведкі, якія належылі да сьвіты Пілата, апавялі аб тым, што адбылося ў прэторыі, пасьля таго як яны навярнуліся на хрысьціянства. У кожным выпадку аўтара чацьвертага эвангельля не клапацілі праблемы сучасных гісторыкаў і даследчыкаў. Ён не абараняе сваё апавяданьне ад папрокаў, што той ці іншы эпізод зьяўляецца літаратурнай ці прапаведніцкай фікцыяй.
Аднак, чаму Пілат, пачуўшы пра валадарства не з гэтага сьвету , намагаўся вызваліць Езуса? Прадпрынятая Пілатам спроба вызваліць Езуса напэўна ўскладае адказнасьць за яго асуджэньне на юдэйскіх старшыняў і магла быць выкарастана ў гэтым ключы для палемікі з юдэямі, тым ня меньш нельга адмаўляць яе рэальнасьці толькі па гэтай прычыне. Што магло схіліць Пілата да спробы вызваліць Езуса? Па ўсёй відавочнасьці, прычынай паслужыў сам допыт Езуса, які пераканаў Пілата ў тым, што Езус з Назарэту не пагражаў Рымскай Імперыі з яе інтарэсам у Палестыне, бо яго валадарства зьяўлялася валадарствам іншага плану.
Аднак незалежна ад нашага адказу на пытаньне аб гістарычнасьці паведамленьня аб допыце Езуса Пілатам мы можам сьцьвердзіць наступнае.
У апошняй частцы гэтага допыту Езус урачыста абвяшчае аб сваім валадарстве, тым самым прызнаючы сябе Царом. «Усялякі, хто паходзіць ад ісьціны слухае голасу майго». Але ці не ў выніку гэтага вызнаньня Пілат загадаў, каб на крыжы быў зьмешчаны надпіс аб віне Езуса: «Езус з Назарэту – цар юдэйскі.».
Апроч таго, Езус зазначае на прыроду свайго валадарства: «Я на тое прыйшоў на сьвет, каб сьведчыць аб праўдзе». У гэтым павучэньні, калі гэтак можна было б назваць гэтыя словы, Езус нагадвае аб прынцыповай адрознасьці, якая існавала паміж яго валадарствам і царствамі зямнымі.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.