2010-07-06 10:02:51

Турызм - магчымасць наблізіцца да Бога. Пасланне з нагоды Міжнароднага дня турызму


"Турызм і біялагічная разнастайнасць» - такую тэму выбрала сёлета Папская Радa душпастырства мігрантаў і падарожных да Міжнароднага дня турызму, які будзе адзначацца 27 верасня. Турызм можа быць дзейсным метадам, каб наблізіцца да Бога, а таму неабходна ў час перамяшчэнняў людзей развіваць культуру турызму: ахоўваць навакольнае асяроддзе і біялагічную разнастайнасць. Пра гэта чытаем у пасланні. Дакумант згадвае, што кантакты з прыродай вельмі важныя, таму турыст павінен вучыцца паважаць і належным чынам ацэньваць прыгажосць cтварэння. Чалавек мае «паважаць навакольнае асяроддзе і імкнуцца да спасціжэння поўнай гармоніі з усім стварэннем, каб такім чынам забяспечваць замяшчэнне рэсурсаў, ад якіх ён жа залежыць, не даючы штуршкоў няўхільных экалагічным пераўтварэнняў. Аўтары звароту, падпісанага Прэзідэнтам і Сакратаром Папскай Рады па справах душпастырства мігрантаў і падарожнікаў, падкрэсліваюць, што неадкладнай задачай ёсць згаданае патрабаваннe. Шукаючы Бога, чалавек адкрывае новыя шляхі, каб наблізіцца да Яго, a пунктам адпраўлення ёсць прырода, цэлы створаны свет. «Прырода і біялагічная разнастайнасць гавораць нам пра Бога Твoрцy, Які становіцца прысутным у Сваім cтварэнні. Турызм, такім чынам, набліжаючыся да прыроды, стварэння ва ўсім яго багаццi, можа стацца падставай для распаўсюджання і ўзрастання рэлігійнага вопыту ».









All the contents on this site are copyrighted ©.