2010-07-05 14:22:01

Ханой. Дыпламатычны прадстаўнік Ватыкана з'явіцца ў В'етнаме


У хуткім часе Папа Рымскі Бенедыкт XVI абвесціць аб прызначэнні часовага дыпламатычнага прадстаўніка Святога Пасаду ў гэтай азіяцкай краіне. Як адзначае Reuters, гэта сур'ёзны крок наперад ва ўзаемаадносінах Каталіцкай Царквы і камуністычнага ўрада В'етнама. Паміж Ватыканам і Ханоем няма дзяржаўных дыпламатычных адносінаў, аднак у апошнія месяцы паміж бакамі ідуць паспяховыя перамовы. У канцы мінулага года Бенедыкт XVI сустрэўся з в'етнамскім прэзідэнтам Нгуйен Мінь Трыетам. В'етнам - другая па колькасці каталікоў краіна Азіі пасля Філіпін. На дзейнасць Каталіцкага Касцёла ў краіне накладзеныя пэўныя абмежаванні - у прыватнасці, улады патрабуюць, каб біскупы ў В'етнаме прызначаліся толькі з іх згоды. Прадстаўнікі Святога Пасаду сказалі журналістам, што падчас апошніх перамоваў ім удалося дасягнуць новага пагаднення з В'етнамам і па гэтым пытанні.







All the contents on this site are copyrighted ©.