2010-07-05 14:21:11

У нядзелю 4-га ліпеня Папа Бэнэдыкт 16 наведаў горад Сульмона, які ляжыць ў італьнякім рэгіёне Абруццо: Святая Імша


Святы Айцец прабываў з аднадзённым візітам ў Сульмоне, ў горадзе звязаным з жыццём і культам Святога Цэлестына V- Папы Рымскага, які пяць месяцаў пасля выбару адмовіўся ад пасады.
А гадзіне 10-й, ў нядзелю 4-га ліпеня, пачалася Святая Імша з удзелам каля 25-ці тысяч вернікаў. У казанні Бэнэдыкт 16 выказаў сваю салідарнасць з найбольш беднымі жыхарамі Сульмоны і з усімі, хто пацярпеў ад наступстваў землятрасення, якое наведала ў мінулым годзе Абруццо. З гэтым спалучылася беспрацоўе, няўпэўненасць у заўтрашнім дні, фізічныя і маральныя пакуты.
Далей у сваім казанні Папа аддаў даніну Святому Цэлестыну 5-му. Бэнэдыкт 16 падкрэсліў, што яго візіт сюды ёсць спалучаны з юбілейным годам , які быў абвешчаны ў сувязі з 800 –т годдзем з дня нараджэння Святога Цэлестына 5-га, і ўжо год таму назад ён аддаў пашану мошчам Святога наведваючы пацяропелую ад землятрасення Аквілу.
Гледзячы на жыццё Святога Цэлестына 5-га Папа зазначыў, што асноўным, паранейшаму актуальным указаннем шляху да святасці, з”яўляецца шуканне Бога ва ўнутранай цішыні. Сёння мы жывем у грамадстве, дзе кожная прастора, кожная хвіліна здаецца быць запоўнена ініцыятывамі, дзеяннем, гукамі. Святы Айцец адзначыў, што часта мы не маем часу, каб выслухаць адзін аднаго і ўступіць ў дыялог. “Не боймася цішыні навонкі нас і ў нас самых, калі хочам быць здольнымі не толькі зазнаць голасу Бога, але таксама і тых, якія стаяць побач нас, нашых бліжніх”,- заклікаў Папа.
Далей ён адзначыў, што другім актуальным элемэнтам жыцця Святога Цэлестына было бачанне дзеяння Божай ласкі. Усё, што сапраўды важнае ў нашым жыцці мы атрымалі без нашага ўкладу, ўсё з”яўляецца ласкаю. Існуе дабро, якое можам распазнаць як дар Божай ласкі, як прамень святла Яго дабрыні. Таму мы павінны быць чуйнымі, мець заўсёды адкрытыя “ўнутраныя вочы”, вочы нашага сэрца. І калі мы навучымся распазнаваць Бога ў яго бясконцай дабрыні, мы будзем бачыць захапленне ў нашым жыцці, як Святыя, знакі Бога, які заўсёды побач з намі, Які заўсёды добры для нас і кажа нам: “верце ў Мяне”,-сказаў Святы Айцец.
Папа таксама нагадаў пра значэнне, якое ў жыцці Святога Цэлестына мела дасведчанне прымірэння з Богам і дараванне грахоў. У гэтым кантэксце заклікаў святароў, каб яны былі выразнымі і верагоднымі сведкамі Радаснай Навіны пра прымірэнне з Богам, дапамагаючы сучаснаму чалавеку ў прыверненні пачуцця граху і Божага даравання. Ён адзначыў, што хоць Святы Цэлестын 5-ы палюбіў жыццё пустэльніка, не быў зачынены ў сабе. Быў ахоплены захапленнем нясення радаснай навіны Евангелля братам. Таямніцаю яго душпастырскай плённасці было прабыванне з Богам на малітве”
У гэтай сувязі Бэнэдыкт 16 заклікаў вучняў Хрыста не паддавацца прывабнасцям моды, гвалту, занадта вялікім клопатам пра матарыяльныя рэчы але давяраць Божаму провіду. Падкрэсліў таксама патрэбу звярнуць увагу на хворых душой і целам. Святы Айцец заклікаў вернікаў, каб трывалі ў веры, якую атрымалі , якая надае сэнс жыццю і абдароўваю сілаю, каб любіць.








All the contents on this site are copyrighted ©.