2010-07-05 14:21:37

Сустрэча з моладдзю


Затым Папа прыбыў да катэдры гораду Сулмона, дзе чакала яго моладзь. У сваёй прамове да іх Папа падкрэсліў значэнне, якое для тамашніх жыхароў мае вера і моцныя маральныя вартасці, што будуюць сацыяльнае сужыццё, якое перадаецца бацькамі і выхавацелямі. Заўважыў таксама выклікі, якімі з”яўляюцца спэцыфічныя жыццёвыя цяжкасці, фальшыя вартасці і прыклады, прапанаваныя маладому пакаленню, што пагражаюць жыццёваю пустэчаю. Бэнэдыкт 16 адзначыў, што цяперашняя спажывецкая культура імкнецца да пазбаўлення чалавека сэнсу гісторыі. “Робячы так пазбаўляе чалавека таксама здольнасці зразумець самога сябе, да ўспрымання праблемаў і будаваць заўтрашні дзень.
Адказваючы на пытанні моладзі аб магчымасці вызначыць сваё пакліканне Папа падкрэсліў неабходнасць адрознівання, выслухоўвання і выконвання голасу Бога. Для гэтага трэба прызвычаіць сваё сэрца, каб яно распазнала Бога, слухала Яго як асобы блізкай і той, якая любіць. “Таямніца паклікання заключаецца ва ўсталяванні адносінаў з Богам у малітве, калі хочам быць вернымі і стойкімі у гэтым шляху.”,- сказаў Бэнэдыкт 16.
Папа адзначыў, што вера і малітва не вырашаюць усіх праблем, але дазваляюць супрацьстаяць ім у новым святле і сіле, ў спосаб годны чалавека. Прыкладам гэтага з”яўляюцца многія святыя. “Дарагая моладзь. Дазвольце сябе цалкам аддацца Хрысту. Таксама вы пойдзеце шляхам святасці, які адкрыты для ўсіх, таму што гэта зробіць вас больш творчымі ў шуканні развязак праблемаў і ў шуканні іх разам”,- сказаў Святы Айцец.
Папа затым заклікаў моладзь захоўваць энтузіям, радасці, якія ўзнікаюць ад сустрэчы з Хрыстом і дзяліцца сваім вопытам з калегамі. “Ідучы шляхам Евангелля, любіце Касцёл, будзьце людзьмі простага і чыстага сэрца, будзьце лагоднымі і моцнымі праўдаю, будзьце сціплымі і шчодрымі”,- сказаў Бэнэдыкт 16 да моладзі.
Пасля сустрэчы з моладдзю і аддання пашаны мошчам Святога Цэлестына Папа Бэнэдыкт 16 адправіўся на гарадскі стадыён, адкуль на вэрталёце вярнуўся ў Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.