2010-07-05 14:21:25

Багародзічная малітва "Анёл Панскі"


У канцы Літургіі Бэнэдыкт 16 адгаварыў паўднёвую малітву “Анёл Панскі”. У сваёй прамове Папа заклікаў мясцовы Касцёл браць прыклад ад Святога Цэлестына 5-га ў спалучэнні эвангельскага радыкалізму і міласэрнасці “так, каб усе, хто шукае Бога, змаглі Яго знайсці”. Адзначыў, што ў Марыі “Святы Пятро з Морронэ знайшоў дасканалы прыклад паслушэнства Божай волі, ў жыцці простым і сціплым, настаўленым на шуканне таго, што сапраўды важнае, здольным дзякаваць заўсёды Богу, бачачы ў кожнай рэчы дар Ягонай дабрыні”.
“Таксама і мы, якія жывем у эпоху вялікіх выгодаў і магчымасцяў, пакліканы, каб дацэньваць жыццё ў стрыманасці, каб захаваць больш свабодны розум і сэрца ды змагчы дзяліцца дабром з братамі. Марыя, якая сваёю прысутнасцю ажыўляла першую супольнасць вучняў Езуса, няхай дапаможа і сённяшняму Касцёлу даваць добрае сведчанне аб Евангеллі”.- пажадаў Папа.


Пасля абеду Святы Айцец сустрэўся з прадстаўнікамі вязьняў. Бэнэдыкт 16 пажадаў ім, каб адшукалі сваю дарогу і ўнеслі ўклад у грамадства ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і талентамі, што Бог ім даў.








All the contents on this site are copyrighted ©.