Ёханесбург . Па Паўднёваафрыканскай Рэспубліцы паломнічаюць мошчы святой Тэрэзы
ад Дзіцятка Езуса
Працягваецца тут Чэмпіянат свету па футболе, і многія балельшчыкі паспяшаюцца памаліцца
на цудатворных святынях. Як інфармуе інтэрнэт-сайт біскупскай Канферэнцыі Паўднёваафрыканскай
Рэспублікі, на працягу 12-ці тыдняў мошчы будуць выстаўлены для малітоўнага ўшаноўвання
ў 24-х храмах, манастырах і іншых месцах ў пяці правінцыях краіны. (Узгадаем, што
ў маі і першай дэкадзе чэрвеня гэтага года святыні спачылай у Бозе Тэрэзы «падарожнічалі»
па рымска-каталіцкай дыяцэзіі Украіны). У Ёханесбургу іх сустракала духавенства
мясцовай арцыдыяцэзіі, Сёстры Кармелітанкі і сябры Каталіцкага Ордэна рыцараў да
Гама. Реліквары з мошчамі Нябеснай апякункі місій да ліпеня будзе знаходзіцца ў капліцы
кармелітского манастыра, адкуль будзе перанесены ў іншы храм горада. Напярэдадні фіналу
футбольнага чэмпіянату - ў каталіцкі кафедральны сабор, дзе ля іх адбудуцца начныя
чуванні. Ідэя паломніцтва мошчаў святой Тэрэзы з Лізьё па Паўднёвай Афрыцы належыць
моладзевай групе парафіі святога Францыска з Асізі ў прыгарадзе Ёханэсбургу. Гэта
- адна са шматлікіх ініцыятываў, пачатых каталіцкай Царквой у краіне з нагоды Чэмпіянату
свету па футболе з тым, каб турысты і балельшчыкі мелі магчымасць на адпачынку умацаваць
сваю веру і паглыбіць духоўнае жыццё. Рэшткі шанаванай католікамі святой Тэрэзы ад
Дзіцятка Езуса будуць знаходзіцца ў Афрыцы на працягу трох месяцаў.